Я не проста так цябе кахаю...
Я не проста так цябе кахаю,
Толькі – за адданую душу,
У якую сэрцам урастаю,
Пра якую вершы я пішу.
Я цябе кахаю за цнатлівасць,
За нявіннасць простых тваіх слоў,
За тваю адметную ўласцівасць
Ад мяне хаваць сваю любоў.
Я не проста так цябе кахаю,
А ўсім сэрцам, палкасцю душы.
І той верш, што зараз я складаю,
Ты сваім каханнем падпішы!
24. 02. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119022400246