Ты

Ты змяніўся зусім,
Ты сягоння не той…
Шмат пранеслася зім,
І я стала другой…

Дзе той бляск у вачах
І чароўныя дні,
Дзе наш баль пры свячах
І палёт у агні?

Дзе каханне тваё
І адносінаў цуд?..
Стыне сэрца маё,
Бо зімуе наш шлюб…


Рецензии