У небе сабралiся хмаркi
Гаворку вядуць між сабой:
«Ці бачыш, як людзі з азартам
Зямельку зліваюць вадой?
Ссыхаюць ад смагі расліны,
Пажоўкла трава без вады,
Паніклі на дрэвах галіны,
І клёнік засох малады.
Як трэба зямельку натолім
І хуценька ўсё ажывім,
Напоўніцу жыта здаволім
Дажджом жыццядайным сваім».
Свидетельство о публикации №119022402193