Мiнск

 

Цудоўны Мінск! Люблю цябе сталіца!
Праспекты, паркі, вуліцы, масты…
Мне хараством тваім  не наталіцца,
Гасцінны горад – вечна малады!

У летапісах – старажытны горад,
Зямелька тоіць лёс былых вякоў…
Агнём паліў, цябе пракляты вораг,
Як Фенікс, адраджаўся ты ізноў.

Здзіўляюць гмахі красачных будынкаў,
Нібы атланты моцныя стаяць.
Бібліатэка с помнікам Скарыны,
Дзе лямпачкі, як зоркі зіхацяць.

Цікавіць і куток старога Менска,
Касцёлам і церквам аддам паклон,
Салодкі тут, прыемны водар воска,
Паслухаю малітвы і канон.

Любімыя мясціны адпачынку:
Няміга, і сталічны наш “Арбат”,
Цясняцца старадаўнія будынкі,
Музеі, Ратуша, тарговы рад…

Музычныя пляцоўкі і тэатры –
Сустрэнуся з Шэкспірам і Бізе.
І з Вердзі – «Рыгалета», «Травіятай».
Або з «Ясмінай Рэзай» у ART.

Сталіца светлазорнай Беларусі,
Будуйся, прыгажэй із года ў год!
К вытокам я тваім  ізноў вярнуся,
Мой слаўны горад, як і мой народ!





    


Рецензии
Вельмі добры верш пра родную сталіцу - прыгожы Мінск!

Зинаида Богомолова   26.02.2019 14:44     Заявить о нарушении
Я вельмі удзячна гэтаму гораду. Тут я атрымала адукацыю,знайшла любоў.Тут мае дзеці, унукі. Тут прайшлі мае лепшыя гады. Дзякуй, паважаная Зіначка, за такія цёплыя словы.

Лидия Жидко-Зенькова   26.02.2019 21:35   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.