Раннi першы снег
Мінулі многія гады,
А не забыць тое спатканне!
І ранні першы снег заўжды
Мне нагадае пра каханне.
У парку снегапад кружыў
І пахло жухлаю травою.
І ветрык ціха варажыў:
Утульна тут было з табою.
Снег засцілаў нашы сляды,
Пярынаю ахутаў клёны –
Збіраў ты кропелькі вады,
Кранае вуснамі далоні.
Ты абдымаў дзявочы стан,
І называў сваёй каханай.
Гарэлі шчокі без румян –
Быў лёсам мне наканаваны!
Свидетельство о публикации №119022307380