Не патрэбны без каровы...

***
Не патрэбны без каровы
Ні даёнка, ні гладыш.
Без каровы, як без мовы:
Гадасць п’еш, але маўчыш.

Так, не кожны мае ўмовы
Для ўтрымання той каровы:
Ёсць хляўчук – зямлі няма,
Ёсць зямля – няма хлява.

Дык давайце хоць для мовы
Створым пэўныя мы ўмовы:
На пакетах малака
Зробім надпісы праз “а”.

22. 02. 2019 г.


Рецензии
Юра!
На мове матулі гавораць ільвы
ды й хвост у замежнай сарокі,
на нашай, на жаль, з-за праблем галавы
адзін толькі луг сінявокі.

Мечислав Курилович   05.05.2019 22:47     Заявить о нарушении
:) Дзякуй, Мечыслаў!

На мове ільвінай гавораць ільвы,
На мове сарочай - сарокі,
На нашай жа - срэбныя росы травы
І лён у палях сінявокі.

Юрий Боровицкий   05.05.2019 23:21   Заявить о нарушении