На душы пустота...

На душы пустота і адчай…
Толькі я сабе рашыла: «Хопіць!»
І мяне пяшчотна лашчыць май,
І натхняе, і на крылах носіць.

Тым, хто пасмяяўся нада мной, —
Хай жа ім заўсёды будзе добра!
Не прагнуся перад злом, хлуснёй,
А яны хай грэюцца... Як кобры.


Рецензии