Пра каханне нi слова! Якое каханне...

***
Пра каханне ні слова! Якое каханне,
Калі снег за акном, і на свеце – зіма?
Але цёмным і сумным было б маё ранне,
Каб у ложку цябе за руку не трымаў!

Каб не піў з табой каву, не марыў пра лета
І пра тое, як пойдзем з табой у грыбы.
Гэта нашае ранне: тваё і паэта,
Гэта ранне тваёй веснавое вярбы.

Толькі сонейка ўзыдзе, і золатам ззяюць,
Нібы коцікі вербаў, твае валасы.
Пра каханне ні слова! Няхай жа не знаюць
Аніводнай прыкметы адзінай красы!

18. 02. 2019 г.


Рецензии