Люблю той час, калi змяркаецца...
Люблю той час, калі змяркаецца
І неба свеціцца яшчэ,
Як быццам гэта сонца каецца
За тое, што за лес цячэ.
І выцінанкі сосен свецяцца,
Калі губляе неба бляск,
І чуб бярозы хоча звесіцца,
Што паміж соснамі захрас.
І на агат блакітны захаду
Ўжо яшма сіняя нябёс
Плыве, ляціць начною птахаю,
Нібы прадказаны мне лёс.
17 лютага 2019 г.
Свидетельство о публикации №119021708526