Полынь и мята

Палын, румянкі, медуніца, трыпутнік, крапіва, гірса,
Дзе мяты водар  - не напіцца, дасужыя вусы  аўса.
Асот чамусь шуміць шчымліва, акорды сыплюць чараты:
Я наракаю сабе дзіва, пагоркам сяду пад кусты.
 
Зарніцы арфа, нібы стрэмя, блакіты неба з даўніны.
Спіхнуўшы забыцця бярэма, мне пахам мёда, палыны;
Як ні разочку, як ніколі, нахмурыць бровы вечар - птах.
А змрокі цэдяцца ад поля,  ноч парасонам крые дах.
 
Свяжысты ветрык ахінае, у небе зорачак гарох.
З прасоння птушка закугае, дзе цёмным лесам спее мох.
Гармонік хліпне сярод цішы, ды песня мроіцца без слоў.
Сабакай месяц рэчку ліжа. Дымок над вёскай з каміноў.

Боль не суцішыць сухацвет, бы кветкі штучнай непрытомнасць;
Бяссмерце прадракае цвет сухая, колкая істотнасць.
Чаромхі хмелем свежасць л'е, ды, часам, сэрца развярэдзіць,
Тады  імкнуся да яе, каб спачуванне ёй пацвердзіць.

У вечным штосьці ад зімы, сухі рамонак, бы гербарны.
Так сухацвета бляск нямы, нібы адказа меч каварны,
Не прадракае навальніц, у ім нельга ўявіць жывое;
Занадта проста: вечна жыць, дзе ні кахання, ні спакою.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 25 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →