Сма ж Карл та

У возера глядзіць сасновы бор,
З берагоў нас прыгажосць ратуе,
Пасецца удалечы рабы статак кароў,
І вараб'і, хапаюць мошак на ляту,
Сулячы дзень турботны  неўзнарок...
Незваная сарока у арэшнік завітала         
І смаўжа вінаграднага падцікавала,
Зкінула,вакол яго кругловіну стаптала,
Некалькі раз ў паветры падкідвала,
І зверху стукала,ды проку было мала...
Смаўжу,дыван з лістоты,шкоды не зрабіў
Толькі ад палёту,закруцілася галава.
Ясны  і загадкавы у сарокі розум быў,
З дабычай перанесціся на пень, змагла
У расчыліну,уніз хаткай, дзюбай біў,
Кузнец дзюбасты,яшчэ б хвілінка-задзяўбаў!
-Што робіш,браканьерка?А нука,шчажжа кінь!
Ад нечаканасці сарока аж ікнула,адляцела...
Доўга чуліся  лаянкі недзе, паміж вяршынь
Не слухаў я,мне да яе было ўжо паўдзела.
Смаўжа прынёс да дому і стаў рамонт рабіць :
Ад драпежніцы, урон не малы панесла хата...
Але ж трэба было смаўжу яшчэ пажыць...
Дзірка невялічкая прабіта,але глыбакавата,
Крыху удалося паверхі убок схіліць,
Крыша прагнулася і недзе прымятая...
Скочам заклеіў зверху дзірку,абдуў,
Пад куст вінаградны пасадзіў,усё не з'есці...
І стаў сачыць, што адбудзецца з істотай?
Ад небяспекі удалося смаўжу вышэй залезці,
Бо схрумкаў вожык,ў першы б дзень з ахвотай.
Смаўжы не маюць роду,даў ёй імя-Карліта!
З нядзелю ціхая была,я праяўляў турботы
З рукі карміў,яна лістком прыкрыта
У адным месцы сядзела-сумавала,але потым
Павесялела і па лазе рабіць прагулкі стала.
Разглядзеў вочкі прыгожыя ў істоты,
Над маленькай вытанчанай галоўкай,
Зыркалі на мяне,нібыта тэлескопы
Над хаткай узнімаліся высока,лоўка...
Прапанаў аднойчы ёй сцяблінку кропу,
Панюхала і адвярнулася,а вось кропля
Вады,звісаючая з лісціка,цікавай стала...
Доўга сябе,як у люстэрка,разглядала.
Я назіраў,закончыцца чым справа...
Але на куст з акна зпрыгнула котка,
Куст заварушыўся і Карліта паляцела уніз.
Старая качка, са сваёй дзіравай глоткай
Нешта корпалась каля куста паблізу,
З крыкам схапіла і паняслася,як малодка...
І толькі пыл у дагонку віўся сізы...


Рецензии