Дармавая дз чына

Сустрэў аднойчы парожнім паляўнічага
Пытаюся:"Як справы  з дзічынай?",
З усмешкай стрэчная кіўнула дзіўчына...
Схадзіць туды нам ёсць прычына...
Махнуў рукой ён без ахвоты,
Усю глухамань вакол аблазіў,
Бліз рэчкі,возера,балота...
Толькі запэцканы увесь граззю,
Аж да ступнёў прыліплі боты...
Аграрыі, ушчэнт звялі дзічыну...
Пытаюся:"Ты ўпэўнены у гэтым?"
Ён мне:"Інакш,як растлумачыць?"
Адкрыць прышлось яму сакрэт
Вось,што на справе ён пабачыў:
У разбуялым зелянінай скверы,
Бліжэй спусціўшысь да ракі...
Сваім вачам ён ледзь паверыў:
З добраю сотню качак дзікіх...
Чуў:"Ёсць,каля Харпучанкі блізка,
Але,каб у цэнтры уладкаваліся,
На Іпуці,камфортна без прапіскі...
Хітрухі, ад небяспекі падаліся."
Да берагу плылі даверлівыя качкі,
Хлеб кінуты ў ваду,хапалі на ляту...
І усё вакол, на іх глядзела моўчкі,
Тут не стралялі,Бог адвёў бяду...
І драпежнікаў паблізу не было,
Але шчэ, засталіся сярод люду,
Аматары да дармавой дзічыны...


Рецензии