Што нi дзень, мацнее...
Што ні дзень, мацнее
Барацьба за мір.
Хтосьці рукі грэе,
Кроўю пахне шыр.
А дурныя людзі
Б’юцца за паноў.
Нават Бог не судзіць,
Не хапае слоў.
Сыдуцца за мову,
За Еўропы шыр,
Зноў ідзе нанова
Барацьба за мір.
А дурныя людзі
Гінуць да пары,
Бо так раяць-судзяць
Іх правадыры.
16. 02. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119021610504