Са сцяжынак снег пасходзiу...

***
Са сцяжынак снег пасходзіў,
У тумане лес стаіць.
Люты так зіму пашкодзіў,
З дахаў будзе кроплі ліць.

Будзе сніць вясну мой люты,
Будзе ноччу капаць дах,
Быццам цікаюць мінуты,
Прападаюць у снягах.

На хвіліну выйдзе сонца,
Пакульгае і ўцячэ.
І праз шкло майго аконца
Болем сэрца апячэ.

15 лютага 2019 г.


Рецензии