Радзiма

Кожная сцежка вядзе на Радзiму,
Да матчынай хаты,да роднага краю,
Дзе жывуць маленства ўспамiны,
Дзе жыцце свае сустракалi.
Дзе ля калыскi ціхенька ноччу
Маці з любоўю спявала,
Дзе па сцежцы вузенькай крочыў
З бацькам праз поле да гаю.
Дзе душа спачывае и сэрца пяе,
Дзе першыя словы свае вымаўлялi,
Дзе памяць аб першым каханнi жыве,
Дзе збываюцца мары, жаданнi.

Як бы доўга вас не было,
Колькi б дарог не было за плячыма,
Для кожанага есць дарагое адно,
Што стагоддзi завецца айчынай.


Рецензии
Ты - жытні хлеб у роднай хаце,
Ты - спевы жаўранка вясны.
Зямелька родная, ты - маці
Нам ад калыскі да труны.

Вера Михно   17.03.2023 19:28     Заявить о нарушении