Люты люты...

          
                Лютый февраль...

Ён па вуліцах хадзіў,
Да дзяўчат прыглядваў.
Кабет ва ўзросце маладзіў,
Бялюткі снег прыгладжваў...

Варушыцца застаўляў,
Завіхацца ў справах.
Хуткасць кроку прыбаўляў,
Жыццё рабіў рухавым...

Асмялеў, як звечарэла,
З фанаром усё заіскрэла:
Ён за вухам казытаў -
Прабачэння не пытаў.
З маладзіцай заляцаўся
І бабулек не цураўся...
Пад спадніцу забіраўся,
За калені цапаў,
Кранаў шчокі, бессаромнік...
І слязою плакаў.
Ён у губы цалаваў -
Не пытаў дазволу,
Барадзе, вусам, рукам
Сёння даў ён волю...
І чамусьці аніхто
Не клікаў дапамогі -
Футры надзелі, паліто...
У чаравіках - ногі...

Хто ён, гэты балаўнік?
Праказлівы гарэза?
Што да жартаў так прывык,
Усюды смела лезе?..

Ідзе гаворка аб марозе -
З лютым у пары на парозе!
Месца мае ў прыродзе
І чаканы ён у народзе...

06.02.2019г.
Мінск


Рецензии
Как здорово, свежо и непонятно,
При всем моем к вам уважении,
Пишите внятно!!!
Хотя бы на русском языке, а не для самовыражения!!!

Павел Мягкий   16.02.2019 22:15     Заявить о нарушении
Спасибо, Павел, за прочтение. Рубрика соответствует написанному стихотворению - на другом языке. На родном мне белорусском. И русский тоже для меня родной.

С уважением

Тамара Степанюк   16.02.2019 23:00   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.