Вучоба

Была вучоба поўна стрэсу,
Стась сам адчуў гэта адразу,
Патраціўшы воз цэлы часу,
Каб групу падписаць на прэсу,
Каб здаць залік па фізкультуры,
Па ''лабах' атрымаць залік...
У снезе гэтае віхуры
Маяк навукі стух і зьнік.
З гісторыяй КПСС
Ствараў Баркан ўпрыдчу стрэс!

Падручнікаў было замала,
Іх выдавалі, нібы лекі,
У Мінску дзьве бібліятэкі:
У БДУ,  у імя Купалы.
Было, канешне, дастаткова
Маркса і Леніна ''тварэння''
З іх спісвалі ўсе слова ў слова
Грамадскага жыцця стварэнне.
''Два крокі ўзад, крок упярод'' -
Канспектаваў цалком народ.

Іван Іванавіч Пятроўскі
Патоку тром адзін чытаў
''Механіку'', бо яе знаў,
Як ''Ойча наш'' тэкст багаслоўскі.
Страшыў іспытам:'' Буду строгі,
Ды тыя ўсе, хто зможа здаць,
Вучобу скончаць без трывогі,
Няважна 3 будзе ці 5''
Пацьвердзіць гэта сам магу,
Не здаў хто - кінуў БДУ.

Курс ''Матаналізу'' ''дыктантам''
Чытаў назойліва Ізобау,
Без пачуцця аж да вантробау,
Ды апранаўся крыху франтам.
Вітаўся, мел у рукі браў,
Пісаў і гаварыў так роўна.
Не растлумачтвау, дыктавау,
Ці зразумеў хто - усяроўна!
Жыццё аддаўшы так прэдзелу,
Як мельнік белым быў ад мелу.

 Ды каларытней іх была
Дацэнтка Зоя Апацёнак
Насіла залаты пярсцёнак,
Ды шлюб узяці не змагла.
Гадоў пад 45 дзаўчына
І апраналася прыгожа,
Была мо' ў псіхіцы прычына,
Бо лекцыі вяла, крый Божа!
Сумбурны доказ без сістэмы!
І найпрасцейшай тэарэмы.

Пайшла вучоба без прыгод.
Драмаў асенні ранак шары
А  мы сьпяшаліся на пары
Не з'еўшы нават бутэтброт.
Вачмі, рукамі і вушамі
Стараліся засвоiць веды
Папутнымі і цягнікамі
Вязьлі ў інтэрнат абеды.
І маці аж ад шчсця млелі,
Як хутка дзецi iх сталелі!


Рецензии