Лiцьвiнцы маёй
У памяці, у сэрцы, на яву!
Няхай праходзяць нетаропка годы,
Тваёй душой, каханая, жыву!
Ты для мяне найпрыгажэй і будзеш!
Няважна колькі працячэ ў рэках вод,
Я ведаю, мяне ты не забудзеш,
Як помніць сонца да вясны зварот!
Нават пасля, як і наш час мінецца,
Мы стрэнемся на зорцы ў небе зноў,
Твая душа маёй там усьміхнецца
І запульсуе ў мертвых жылах кроў!
Свидетельство о публикации №119021308122