Душа таксама, як мяцелiца...

Імпрэсіянізм

Душа таксама, як мяцеліца:
Сабой ёй хочацца закрыць
Жыццёвы бруд, каб не зняверыцца,
Каб чула і сумленна жыць.

Таму мяце яна, віхурыцца…
Прызнаць віну? У чым – віна?
І ні аб чым яна не журыцца,
Бо белая, як снег, яна.

Мяце, гудзіць, ляціць мяцеліца,
Пяе на розныя лады!
У чысціню ёй толькі верыцца,
Ва ўражання свайго сляды.

13 лютага 2019 г.


Рецензии