Ужо змяркаецца. Сiнее...

***
Ўжо змяркаецца. Сінее
Срэбра лютага – сняжок –
І над ціхім лесам рэе,
Як над гнёздамі – пушок.

І здаецца неба сінім,
І здаецца сінім сад,
Быццам музыка Расіні –
Італьянскі вінаград.

І праз сінь паветра хаты
І квадрацікі двароў
Застываюць, як салдаты
Ранніх зімніх вечароў.

Засцілае сінь густая
Сінь глыбокую вачэй,
Нібы футра гарнастая
Засцілае сінь  начэй.

12. 02. 2019 г.


Рецензии