Радзiме маёй
Як на душы адзінока!
Вецер аблокі не разганяе
Сонейка зьнікла ад вока.
Сэрцам маім я цябе адчуваю
Верыць яно у спатканне,
Толькі табе з чужаземнага краю
Шлю я санэт - прывітанне!
Любая мне ты і ў шчасьці і ў горы!
Днём і ў начную часіну,
Ветрык з усходу мне казкі гаворыць
Шэпча мне вобраз дзяўчыны.
Шэпча на вуха, пра русыя косы,
Што ручаямі ліюцца,
Пра першазданныя чыстыя росы,
Што нібы сонца сьмяюцца.
Шэпча пра мяккія белыя крылы-
Крылы анёла кахання,
Шэпча, малюе ў душы небасхілы
З ружай заранкавай рання.
І на душы ад тых шэптаў сьвятлее
Бачыцца сьвет па другому,
Толькі ўздымаецца бура-завея
Хочацца кроўна да дому!
Свидетельство о публикации №119021108131