Лепiць мокрая мяцелiца...
Лепіць мокрая мяцеліца
І мяце на голы сад.
Нават лютаму не верыцца
У яе лірычны лад.
А яна мяце і сцелецца
Па заснежанай раллі,
Гэта белая мяцеліца,
Гэта соль маёй зямлі.
І зямля пад ёю грэецца,
Каб не змерзлі карані,
І каб майская мяцеліца
Аздабляла нашы дні.
11 лютага 2019 г.
Свидетельство о публикации №119021106216