Восень
Йдзе па гарадах,
Лісце асыпае
На жалезны дах.
Ля майго акенца
Жоўты клён стаіць,
А ля неба дзенца
Цішыня звініць.
Ў небе адзінота,
Позірк дзе ні кінь,
І мне так ахвота
Ў гэту неба сінь.
Палячу на вырай
Разам з жаўруком,
Палячу на вырай
Кіну родны дом.
Золатам па сінім
Восень фарбы лле,
І ў нябёс пустыні
Будзе вольна мне.
Буду там, у небе,
Удалечыні,
Ўспамінаць аб хлебе,
Золаце зямлі.
Пада мной паціху
Будзе плыць зямля...
Будзе сумна слыху,
Што маўчыць ралля,
Што жаўцеюць дрэвы
Ды вада стаіць...
Можа, крыкну: «Дзе вы,
Сейбіты зямлі?!..»
Не пачуе сейбіт,
Не пачуе, не...
Хто ж тут будзе сеяць,
Калі восень йдзе!
Ўзімку будзе дома
Лета бачыць сны,
Ўзімку будзе дома
Ён чакаць вясны.
А пакуль што восень...
Адлятае птах,
Вецер ліст прыносіць
На жалезны дах...
Свидетельство о публикации №119021007156
Всего самого доброго!
С уважением, Андрей.
Илюхин Андрей 21.05.2024 12:07 Заявить о нарушении