Калi душа кахае

Калі душа кахае –
Усё вакол спявае,
Квітнее прыгажосцю –
Бы лашчыць люба хтосьці!
Яна ляціць на крылах
Узнёсла і нястрымна,
Бы зоркай ззяе яснай,
Чароўнай і нязгаснай!

Той час, што будзіць сэрца,
Ён самы лепшы – верце!
 


Рецензии