Зiма. Абутыя у снягi...
Зіма. Абутыя ў снягі,
Стаяць бярозы на пагорку.
І тры лазовыя нагі –
Запрэжаныя коні ў тройку.
Павольныя зімы мінуты.
І путы снегавыя з лоз
Ніяк не скідвае мой люты,
Сівы старэнькі Дзед Мароз.
Стаяць, абутыя ў снягі,
Бярозы на крутым пагорку,
Кранаюць неба берагі,
Шукаюць веснавую зорку.
10. 02. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119021005166