У кропельцы расы
я ўбачыла цябе:
Сівыя валасы
і вочы – у журбе…
У поглядзе няма
запалу і надзей,
Я мроіла дарма
ў той мітусні падзей.
І стала мне тады
так сумна на душы…
Ляцяць, ляцяць гады –
і ты даўно чужы.
Свидетельство о публикации №119021004362