Дзверы к табе
Нібы жывы.
Моцна і гучна, і трохі адчаянна
Гукае увысь.
Дрэвы калышуцца, нібы танцуюць
З ветрам ліхім.
Вабяць галінкамі, разам рыфмуюць
Думкі маі.
Вецер такі неслухмяны і дзікі
Хоча спагнаць
Злосць на хусцінке маёй невялікай,
Нібы сарваць.
Непагадзь сёння ў прыродзе і ў сэрцы
Болюча б'е.
Дзе мой каханы, дзе тыя дзверцы,
Дзверы к табе...
Іна Якуш
Свидетельство о публикации №119021003542