За акном на захадзе над лесам...

***
За акном на захадзе над лесам
Мой любімы месячык вісіць.
На яго гляджу я з інтарэсам.
Ён прылёг на правы бок і спіць.

І ў акне маім – нічога болей.
Толькі гэты месяц, што ляжыць,
Толькі чорны лес, за лесам – поле,
Ды дарога праз яго бяжыць...

10. 02. 2019 г.


Рецензии