У тумане белы месячык...
У тумане белы месячык
У акне маім вісіць
І праз хмары срэбрам свеціцца
І пылінкамі імгліць.
Засцілаюць хмаркі шэрыя
Мой дапытлівы пагляд,
І ляцяць пылінкі белыя
На заснежаны мой сад.
І душа пылінкам моліцца,
Прастаце святой цішы,
Каб аціхнуць, супакоіцца,
Як належыць ёй, душы.
09. 02. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119020909399