Не вечар!
А хацеў бы верыць,
Што настане думак час
Тых, што на паперы.
Можа сын, а можа ўнук
Цi ўнучка можа
Плён маiх і дум, і рук
Прачытацi зможа.
Вершаў прачытаць радкi,
Ды пад водар слоў
Пра сябе сказаць:"Такi
Быў Стась з Шастакоў!"
Яму ўсё яго жыццё,
Ззяла пакліканне,
Каб не зніклі ў небыццё
Любоў ды каханне!
Да радзiмай стараны,
Да бацькоускай хаты,
Шчасце зналі дзе яны,
Хоць i не багаты.
Да крынічнае душы,
Што сустрэла ўраннi,
Аб ёй вершаў аркушы,
Аб першым каханнi.
Жарсць - гэта пачуццяў свет,
Шчасце чалавеча!
І пакуль буяе цвет
Не надыйдзе вечар!
Свидетельство о публикации №119020907739