На сустрэчу з паэтам

На сустрэчу з паэтам прыйдзіце!
Каб пачуць слова роднага звонкасць,
Як звініць вельмі любасна ў жыце
Беларускіх прастораў старонка.

Як трымціць на галлі павуцінка,
Што заблытала бабіна лета,
Як раса зіхаціць на травінках -
Назірайце ўсё гэта з паэтам.

Як цурчаць ручаі напрадвесні,
Як лютуюць узімку марозы,
Як спяваюць адвечную песню,
Лісце скінуўшы, сумныя лозы.

Як вяртаюцца ў думках аб маці
У дзяцінства  дарослыя дзеці,
Як ікона, на покуці ў хаце
Ажывае святочна ў паэце…

На сустрэчу з паэтам прыходзьце!
Зліцца цалкам з сімфоніяй мовы,
Каб адчуць цеплыню, як ад сонца,
Ад Радзімы і роднага слова.
Мінск, 09.02.2019г.

P.S.
В Минске проходит Международная книжная выставка. В рамках этого события у поэтов и писателей проходит множество встреч с читателями не только в зале самой выставки, но и в других местах, библиотеках, школах, предприятиях. Эти тёплые встречи и навеяли тему для стихотворения.
На фото Минский театр поэзии, участники выступления - поэты, артисты, музыканты, организатор - СПБ.


Рецензии
Прыгожыя радкі, прыгожая тэма, прыгожае фота, прыгожая падзея. Цеплынёю павеяла.

Клавдия Семеновна   13.02.2019 22:03     Заявить о нарушении
Спасибо! Уважаемая Клавдия Семёновна! С днём Валентина Вас! И любви!)

Людмила Воронова Супрун   14.02.2019 15:00   Заявить о нарушении