Утульная вёска
Ды народу дагадзіў месцейкам- Радзімай.
Ёсць за вёскай светлы бор, хвойкі ды ялінкі.
Пад ядлоўцам мухамор выгібае спінку.
Праз Парэчча шлях прайшоў да Літвы- суседкі.
Хто гасціў тут, адшукаў падарунак рэдкі.
Мінеральная вада пад зямлёй бруіцца,
Кожнай хаты гаспадар ёю ганарыцца.
Будзе добра працаваць у арганізме страўнік,
Калі ранкам выпіваць кубачак заздраўны.
Санаторый усіх людзей кожны год чакае,
Расіянін і яўрэй тут адпачываюць.
Вабяць возера і бэз, чыстае паветра,
Да Гародні цераз лес трыццаць кіламетраў.
Там- Каложская царква, першая з старэйшых.
Хто ў Парэччы гасцяваў, родным стаў, тутэйшым.
Аб'яднала ўсіх зямля пад блакітным дахам.
На радзіме, як у гняздзе, утульна людзям- птахам.
8 лютага 2019г
Свидетельство о публикации №119020809803