У небе сонца засела, захрасла...

***
Ў небе сонца засела, захрасла,
Нібы яблык у горле Адама.
Сёння дзень такі ціхі і ясны,
Як калісьці нябожчыца мама.

Сёння сосны свяшчэнныя гімны
Ў гонар сонца паволі спяваюць.
І мой дзень расцякаецца зімні,
І вясновыя сны даспяваюць.

07. 02. 2019 г.


Рецензии