Мае гады
Куды, нашто – незразумела...
Каторы дзень зусім пусты
Ды цьмяны, як туман густы,
Каторы дзіўны, ашалелы…
Нясуць у свет уздоўж дарог
Мае надзеі і сумненні…
Сцяжынкай, стомленай ад ног,
Вядуць на родны мой парог
І дораць лепшыя імгненні.
Свидетельство о публикации №119020703121