Зоркi ззяюць над Плiсой
Зоркі-таямніцы,
Дораць веліч і спакой –
Толькі мне не спіцца…
Горад родны, дарагі –
Жодзіна – адзіны!
Тут ляжаць мае шляхі
З першае гадзіны…
Люльку калыхала тут –
Нас, двайнятак – маці,
Ды пражыці без пакут
Нельга ў кожнай хаце…
Страшна і балюча ёй
Горачка прымаці
Сэрцам і душой сваёй –
Сына пахаваці.
Колькі вёсен адышло –
Мне чужая хата.
Роднае яе святло,
Кажуць, не багата.
Зоркі ззяюць, як тады…
Неяк сумна стала:
Праз усе мае гады
Брата не хапала.
Свидетельство о публикации №119020702400