Месячык выплыве у небе двурогi...

***
Месячык выплыве ў небе двухрогі –
Тоненькі, вузкі і востры, як серп.
Жалю ён варты – той месяц убогі,
Контур зямлі беларускай, наш герб.

Гэткі ж зялёны на срэбраным полі
Ледзьве блішчыць ён над шарам зямным.
Ціха плыве, бы імкнецца да волі,
Хмарак бы толькі рассеяўся дым!

Выплыве ў небе танюсенькі месяц
І над дарогай двухрогі вісіць.
Рожкі свае над дарогаю звесіць
І выглядае, каму пасвяціць.

Толькі ўздыхае пустая дарога:
Менее ў вёсках і хат і людзей.
Злодзей і той зараз верыць у Бога
І на дарогу выходзіць радзей…

06. 02. 2019 г.


Рецензии
Дуже цікавий вірш. Атмосферно. Сподобалось.

Артур Грей Эсквайр   07.02.2019 03:02     Заявить о нарушении
Дзякуй! У нейкім сэнсе пісаў і пра тое, шт бачыў у атмасферы над паверхняй зямлі. :)

Юрий Боровицкий   07.02.2019 09:20   Заявить о нарушении