Ляцяць пушынкi снегу...

***
Ляцяць пушынкі снегу,
А на душы – вясна.
Ад альфы да амегі –
За шклом майго акна –
Ляжыць жыццё на белым
Прасторы маіх сноў
І крохкім чыстым мелам
Выводзіць рысы слоў.
Пяшчотаю кахання
І вернасці радком
Мне усміхнецца ранне
Зімовым халадком.
Ляцяць пушынкі снегу,
І свеціцца душа.
Ад альфы да амегі
Спраўляецца імша.

06. 02. 2019 г.


Рецензии