Зно ку сон

Зноўку сон-няма вайны,
Да і голад недзе знік
І ідуць сыны Зямлі
У мірнай грамадзе вялікай...
Усе рады-праца ёсць!
Пакінулі камп'ютэры,
Быццам бы ў адно злілося,
Шчаслівы час ў коле магутным!
Людзі болей не хварэюць,
Ходзяць усе ў светлых адзеннях,
Галоўнае разумеюць:
"Росцяць путнае насенне."
Няма здзекі над жывёлай,
Мае грошы кожны з нас,
Зялёныя працуюць школы,
Вада танная і газ...
Нідзе няма бюракратаў
І нахабнікаў няма
І з дабротнай кожны хатай,
Салавей душу кранаў!
Добра каб так усё было,
Прачнулася.Дзе узяці ежу?
Накарміць каб сем ратоў,
Усе быццам бы не лежні,
Але плывець даўгоў натоўп
У жыцці не чалавечным.
Не звяду канцы з канцамі,
Знацца ўперадзе-прагрэс?
Вінаваты ў гэтым самі...
Да жыцця страчан інтарэс...


Рецензии