Цябе засмактала Харыбда...

***
Цябе засмактала Харыбда,
У вір з галавой уцягнула.
Ты зараз – маўклівая рыба,
Што славы пустой хлебанула.

Ты зараз маўчыш, бо ты – рыба,
І пішаш салёныя вершы.
Цябе засмактала Харыбда,
І кожны твой блін сёння – першы.

Ты комам у горлах не стала,
Цябе засмактала Харыбда.
Ты зараз глядзіш з п’едэстала,
Як з бронзы зялёная… рыба.

05. 02. 2019 г.


Рецензии