Усё адышло

Усё адышло, так і ёсць.   
І ты для мяне – толькі госць.
Праходзь і сядай, калі ласка,
Мая непаўторная казка.         

Не трэба глядзець, як тады…
Чужыя цяпер назаўжды.
І душы палохаць не трэба,
Чакаць дапамогі ад неба.      

Змяніўся ты, бачу, зусім…
Бо колькі пранеслася зім?
Успомнім пару залатую…
Я кавай цябе пачастую.


Рецензии