Месяц сёння зноу у Вадалеi...
Месяц сёння зноў у Вадалеі.
Зноў трыццаты месяцавы дзень,
Белы лебедзь – белая завея –
Мільгане па твары, нібы цень.
Нібы лебедзь залаты – каханне,
У якім дабро і зло жывуць.
Сёння дзень ад рання да змяркання,
Нібы наш з табой нялёгкі пуць.
Прынясі ахвяру, адкажыся
Ад таго, з чым непатрэбна жыць.
Залатому лебедзю маліся,
Каб, як лебедзь, адналюбам быць.
04. 02. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119020405993