Зима за горадам
Зіма за горадам. Адліга.
У сцішэлай шэрані сады.
Не чутна птушак. У лесе ціха.
Замест сцяжынак скрозь сляды.
У сумёце спіць ядловец колкі.
І не шумяць асіны ўслед.
Бліжэй да вока сталі зоркі,
А месяц згорбіўся, як дзед.
Ялінкі, быццам каралеўны,
Чакаюць свой завейны баль,
Калі мяцеліцы напеўна
Закружаць вальсам белых хваль.
Фото авторское.
Свидетельство о публикации №119020400399