Люты или февраль

Люты.

Люты , што ты не лютуеш?
Мокрым снегам смагу толіш.
Ці то жалішся, ці злуеш,
Што туман сядзібы голіць…

Пазнікалі гурбы снегу,
Дзе-нідзе лядок бліскучы
Тонкім шкельм абярэга
Прыгажунь абцасы гучыць.

Пачарнелі, нібы ў сажы,
Пастарэўшыя дарогі…
Закахаўся, люты, кажаш?
Моцна так, аж да знямогі.

Як цябе я разумею -
Думкі ўсе не пра марозы.
Ад кахання кожны млее
І пьянее нат цвярозы.


Рецензии
Так, нешта люты зусім не па-лютаўску пачаўся )) ранавата закахаўся)))
Добры верш, бы замалёўка з натуры.

Клавдия Семеновна   05.02.2019 14:46     Заявить о нарушении
Скоро весна, сдаётся)...Хотя, была ли у нас зима?)
Спасибо! Дорогая Клавдия Семёновна!

Людмила Воронова Супрун   07.02.2019 00:34   Заявить о нарушении