Мой люты расплыуся вясною...
Мой люты расплыўся вясною,
Травою з-пад снегу тырчыць.
Не скрыю, між мной і табою
Бяздонная прорва ляжыць.
Ты дзесьці на дне гэтай прорвы.
Не дадзена ўзняцца табе
На шлях мой высокі і зорны,
Дзе месячык зоры грабе,
Дзе люты расплыўся вясною,
Травою з-пад снегу тырчыць,
Дзе снег пад высокай сасною
Паэзіі зоркай блішчыць.
03. 02. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119020306092