У Нядзелю

Шчасця бездань - гэта жонка,
Мяккі пах ад кучаравак,
Ганак,  скiбка ,  кава,  ранак -
Па двары цячэ лянота,
Кот ляжыць,  цянёк ля плота,
Куркi ходзяць - ўсё дзяўбуць
Я  сачу,  яшчэ не снедаў,
Калi яек нанясуць.

Хатка  iх - у сене -  справа,
Мне вядома дзе шукаць
А пакуль я  паўгадзіны,
Буду марыць і чакаць.
Свет не мае што смачнейшэ,
За гарачую яешню,
Свет не мае  прыгажэйшэй:
Грушу, яблыню, чарэшню!

Стол,  услон, абрус,  цукерка
Ваза кветак –  выбух бэзу
Так  цячэ  вясна у  лета,
Ў рушніках ліловых хмар.
Недзе чуць сабачы брэх,
Ды цячэ цяпло на глебу,
З гонты ды саломы стрэх.

Мараль сей басні:

Радыё распавядае,
Што жыццё маё багата,
Тэле – радыё – святое,
І маніць не можа
Гэта,  далі божа - праўда.

Але нешта тут не тое!


Рецензии