Устау да свiтання. Свiтанне прыйшло...

***
Устаў да світання. Світанне прыйшло,
Нібыта паэзіі выйсце.
Гляджу на світання блакітнае шкло,
Як Пабла Пікасо калісьці.

Устаў да світання. Світанне прыйшло.
У вас жа яно – не надыдзе!
Гляджу на світанне праз сіняе шкло,
Нібыта на неба ў Мадрыдзе.

Устаў да світання. Сустрэну святло
Вясенняга неба над садам.
Гляджу на світанне праз чыстае шкло
Абстрактным, як Пабла, паглядам.

03. 02. 2019 г.


Рецензии