Праз рэдкi снег лiловы аметыст...
Праз рэдкі снег ліловы аметыст
Бяроз высокіх на акрайку гаю
Ліе святло празрыстае, як ліст,
Асенні ліст бярозавага раю.
А ізумруд ялінак маладых
Блішчыць і ззяе радасцю бясконцай,
Нібы радкі паэм маіх зямных,
Што белым снегам ліпнуць да аконца.
01. 02. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119020103035