За вакном вiжуе ноч
Еду зноў цябе ўзбоч,
За вакном вiжуе ноч,
Стрэлы сьнегу нiбы шылы.
За вакном вiжуе ноч.
Думкамi яе свiдрую,
Успамiнкамi чарую,
Што рукамi ўзяць ня ў моч.
Расхiнаю часу дым
Ды вяртаюся ў былое,
У юнацтва залатое,
Сэрцам сцiшыцца ў iм.
Стрэлы сьнегу нiбы шылы,
Атакуюць мой цягнiк,
Месяц з неба недзе знiк...
Стук калёс жуды, пахiлы.
Свидетельство о публикации №119012905920