А мне здаецца, што каханне не знiкае

А мне здаецца, што каханне не знікае.
Не памірае, не губляе глыбіні.
Яно забіта з жорсткасцю бывае.
Патушана за непатрэбнасцю людзьмі.

Каханне забываць і без яго агня
Жыць у пяшчоце, у пакутах ці ў спакоі
Умеюць людзі. Каб у віхуры дня
Ні разу і не ўспомніць пра былое.

Але каханне на былое не змяняя,
Не блытаючы з вогнішчам дарма,
Адчуешь, калі то яно - КАХАННЕ,
Ператвараецца ў ДАБРО, калі яго няма.


Рецензии