Нясвiж - наш Парыж!
Каштанаў і кляноў паміж.
Скрозь голле легка ў неба ўзняты
Дом Радзівілаў - наш Парыж!
Скарбонка нашае культуры:
Палацы, храмы, кляштары,
Ангельскі парк - мазок з натуры
Той старадаўняе пары.
Гняздо былое Радзівілаў,
Дзе у манаскім кляштары
Cвятога слова цвердзiў сілу
Будны для лепшае пары!
Твой божы дом Дамініканаў
Быў домам хлопчыку з Альбуці
Ўзняласа яго зорка рана,
Пра нас каб сьвет змог з ім пачуці.
Падараваў ты яму голас
І дум няўрымслівы палет,
Каб расказаў нам Якуб Колас
Як жыў, што думае народ?
Каб роднай стала наша мова,
Для караля i селянiна,
Каб ''Новую зямлю'' нанова
Чытаць хацела ўся краiна!
Каб нам iграў ''Сымон-музыка''
І рэй грунтоўны вёў Талаш,
І знала ўся Зямля вяліка,
Што Колас - ён Міцкевіч наш!
Нясвіж. З краін заморскіх госці
Вітаюць на тваёй зямлі
Міцкевічаў - Адама з Косцем,
Што памяць нашу збераглі!
Свидетельство о публикации №119012902709